Пінгвін з тбіліскага заапарка, які даплыў да Азербайджана, вярнуўся дадому

Збеглы пінгвін з заапарка ў Тбілісі, які даплыў па рацэ да Азербайджана, знойдзены і адпраўлены дадому. Птушка ўцякла падчас паводкі 14 чэрвеня разам з яшчэ васьмю сваімі субратамі, якіх адразу знайшлі. Супрацоўнікі заапарка вырашылі, што зніклы пінгвін загінуў, але праз некалькі дзён птушку з пазнакай звярынца знайшлі на бензакалонцы ў Азербайджане. У пошуках ежы ўцякач сам прыйшоў да людзей, і яго адправілі назад у Тбілісі, у заапарк.

У выніку паводкі ў Тбілісі 14 чэрвеня загінулі 19 чалавек. Заапарк Тбілісі затапіла, палова з яго насельнікаў таксама загінула. Затапленне зоны, дзе ўтрымліваліся драпежнікі, прывяло да таго, што некаторыя звяры апынуліся на вуліцах напаўзатопленага горада. Большасць злавілі ці забілі ў першыя суткі, аднак дагэтуль вядуцца пошукі ў ваколіцах Тбілісі тыгра і гіены, перадае newsru.com

Фота: Global Look Press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі