Піянерскія значкі штампуюць у ЗША? (фота)
На закрутцы, якая прымацоўвае беларускі піянерскі значок да вопратк, выбіты надпіс “Made in USA”.
Праўда, цяжка ўявіць, як чырвона-зялёныя зоркі штампуюць у ЗША, а потым праз акіян вязуць у Беларусь. Хутчэй за ўсё — гэта своеасаблівы жарт кітайскіх вытворцаў. Хаця атрымліваецца неяк непатрыятычна вырабляць сімволіку сваёй арганізацыі па-за межамі роднай краіны.