Платны аналіз на свіны грып пакуль зрабіць нельга
Бясплатны ж аналіз падчас эпідэміі грыпу зробяць толькі “цяжкім” пацыентам
Еўрарадыё вырашыла высветліць, якім чынам беларускія медыкі збіраюцца выяўляць хворых на свіны грып падчас эпідэміі грыпу сезоннага. Нагадаем, мінулай зімой у Беларусі хварэла каля мільёна чалавек. Ці гатовыя нашы медыкі да такога значнага аб'ёма працы?
Як паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, аналіз на свіны грып у "цяжкіх" пацыентаў бяруць ужо зараз. Гэта робяць, калі ў чалавека тэмпература вышэй за 38 градусаў, рвота, дыярэя, альбо калі грып дае ўскладненні. Такім жа чынам медыкі, што спасылаюцца на рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, будуць дзейнічаць і падчас эпідэміі грыпу, якая ў Беларусі чакаецца ўжо напрыканцы снежня — у пачатку студзеня.
У раённых бальніцах кажуць, што схема дзеянняў будзе простая. Калі шпіталізуюць хворых з падазрэннем на свіны грып, аналіз іх крыві адправяць у абласны цэнтр. Цяжкія выпадкі будуць аналізавацца метадам ПЦР (палімеразнай ланцуговай рэакцыі). Гэтым зоймуцца лабараторыі ў абласных гарадах. Каб зрабіць аналіз, патрэбнае накіраванне доктара. Працэдура займае ад 24 да 48 гадзін. ПЦР дазволіць хутка паставіць дыягназ і прызначыць адэкватнае лячэнне хвораму. Станоўчы вынік стане сігналам для эпідэміёлагаў. У залежнасці ад сітуацыі, яны могуць увесці каранцін, паінфармаваць жыхароў праз СМІ або правесці імунізацыю.
Паводле Наталлі Грыбковай, якая ўзначальвае групу грыпу і грыпападобных захворванняў у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, ва ўсіх абласных цэнтрах краіны ёсць рэактывы для вызначэння захворвання на свіны грып, але іх колькасць абмежаваная.
Наталля Грыбкова: “Дыягнастычнымі тэст-сістэмамі цэнтралізавана былі забяспечаны ўсе базавыя і занальныя лабараторыі. Яны маюць рэактываў на 160-200 аналізаў. Раённыя паліклінікі паводле тэратарыяльнай прыналежнасці могуць звяртацца ў лабараторыі. Калі ў супрацоўнікаў узнікае падазрэнне, што гэта — свіны грып, яны дасылаюць пробы нам”.
Спецыялісты ў Мінску праводзяць больш складанае даследаванне, якое патрабуе значна больш часу — да трох тыдняў. Але дактары будуць дзейнічаць адразу, не чакаючы на апошні вердыкт.
А ці можа шараговы беларус зрабіць аналіз за свае грошы? У Лідскай гарадской паліклініцы нам параілі звярнуцца ў прыватную клініку. Еўрарадыё патэлефанавала ў Лідскі платны медыцынскі цэнтр “Мілта”:
“Мы не робім ПЦР наконт свінога грыпу, у нас ПЦР толькі па гінекалогіі”.
Можа тады такая магчымасць ёсць у абласным цэнтры? У гродзенскім філіяле медыцынскага цэнтра “Ладэ” адказалі:
“У нас няма такой паслугі”.
Праверыцца на свіны грып у “Ладэ” нельга і ў Мінску.
У Гродзенскай абласной інфекцыйнай бальніцы таксама няма тэст-сістэмаў для вызначэння віруса свінога грыпу. Звычайна, шырокі спектр платных паслугаў прапануюць у абласных клінічных бальніцах. Аднак ні ў гродзенскай, ні ў мінскай такія аналізы не робяць:
“Наша лабараторыя гэтым не займаецца. Гэта робяць толькі строга спецыялізаваныя ўстановы — эпідэміялагічныя службы, даследчыя інстытуты. Клінікі гэтым не займаюцца”.
Магчыма, здаць аналіз на свіны грып за свае грошы можна будзе ў лабараторыі дыягностыкі ВІЧ (СНІД) Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і аховы здароўя. Зараз у ёй працуе камісія, якая дае акрэдытацыю на аказанне платных медыцынскіх паслугаў. Вынікі будуць вядомыя праз тыдзень. Гаварыць пра цэны там пакуль не гатовыя. Як даведалася Еўрарадыё, лабараторыя атрымала толькі 50 са 160 абяцаных тэст-сістэмаў для аналізаў на свіны грып:
“У нас ёсць чатыры наборы: адзін — 50 даследаванняў на свіны, 50 — на сезонны, 50 даследаванняў — сумесна грып А і Б і 50 на парагрып”.
Паводле галоўнага эпідэміёлага Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іны Карабан, калі пачнецца эпідэмія, правяраць усіх запар не мае сэнсу:
“Калі ідзе лік выпадкаў на тысячы і болей, дык сэнсу няма ўсіх правяраць. У Нямеччыне ўвогуле гэтага не робяць. Яны, калі ёсць у іх адзін выпадак, груба кажучы, у калектыве пастаўлены дыягназ “грып з пандэмічным патэнцыялам”, дык усім, хто меў кантакт з чалавекам і захварэў на працягу сямі дзён, адразу ставяць дыягназ. Уявіце сабе, колькі гэта грошай трэба дзяржаве, і сэнсу ніякага няма”.
Іна Карабан зазначыла, што ў такім выпадку паўплываць на працэс можна будзе толькі вакцынапрафілактыкай. Мяркуецца, што сёлета прышчэпкі атрымае значна больш беларусаў, чым звычайна. Толькі ў Расіі было набыта больш за 620 тысяч дозаў "жывой вакцыны".
Фота — runet.lt