"Пнеўматычная перастрэлка" на Гомельшчыне: у мужчын вымалі кулі з цел

"Пнеўматычная перастрэлка" на Гомельшчыне: у мужчын вымалі кулі з цел

На Гомельшчыне не зусім цвярозыя сябры праверылі на сабе пнеўматычную вінтоўку ў дзеянні. "МР-512" набыў адзін з іх. Мужчына прапанаваў сябру пабыць... мішэнню і той пагадзіўся! Стрэл быў у спіну з адлегласці 4 метраў. Пасля гэтага мішэнню стаў і стралок. Ім было весела. Але раніцай мужчыны звярнуліся ў бальніцу па дапамогу ў выманні куль з цел, паведамляе sudexpert.gov.by.

Медыкі паведамілі пра здарэнне ў міліцыю. Міліцыянер правёў разбіральніцтва — сябры заявы пісаць не сталі. Вінтоўку адпраўлялі на балістычную экспертызу.

"Пнеўматычная перастрэлка" на Гомельшчыне: у мужчын вымалі кулі з цел
Пнеўматычная вінтоўка / sudexpert.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі