Пол Макартні і Рынга Стар разам выканалі песні The Beatles

Былыя ўдзельнікі The Beatles Пол Макартні і Рынга Стар выступілі 4 красавіка на дабрачынным канцэрце ў Нью-Ёрку.
Былыя ўдзельнікі The Beatles Пол Макартні і Рынга Стар выступілі 4 красавіка на дабрачынным канцэрце ў Нью-Ёрку. Гэта быў першы сумесны выступ музыкаў за апошнія 7 гадоў.

Як паведамляе Reuters, сродкі, атрыманыя ад канцэрту паступяць у фонд Дэвіда Лінча, які займаецца папулярызацыяй трансцэндэнтальнай медытацыі сярод "цяжкіх" дзяцей і падлеткаў у 30 краінах.

У канцэрце для фонду Лінча таксама ўзялі ўдзел Шэрыл Кроў, Бэн Харпер і вакаліст гурта Pearl Jam Эдзі Ведэр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі