Пол Макартні зарабіў на апошніх гастролях 150 мільёнаў долараў

Бягучы тур Макартні “Out There” прызнаны найбольш паспяховым ў 2014 годзе паводле рэйтынгу часопіса Billboard. Гастролі, якія стартавалі год таму, на сёння прынеслі музыку прыбытак у 150 мільёнаў долараў. Большая частка заробку прыйшлася на амерыканскую частку тура, якая прайшла ў ліпені і жніўні. Практычна ўсе канцэрты сэра Пола ў ЗША праходзілі пры перапоўненых арэнах, а квіткі на іх былі раскупленыя задоўга да шоў. Найбольш прыбытковым канцэртам Макартні стала шоў у Сан-Францыска, на якое прыйшлі больш за 53 тысячы чалавек. А прынёс ён музыку 7 мільёнаў долараў.

На другім месцы самых прыбытковых апынуўся развітальны тур Motley Crue, які праходзіць у кампаніі Эліса Купера. Турнэ прынесла музыкам 12 з паловай мільёнаў долараў. Трэцім з найбольш прыбытковых гастралёраў цякучага года стаў Білі Джоэл.

Паводле music.com.ua

Фота: anchorshoppresents.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі