Польшча на чатыры дні закрые дарогі для дальнабойшчыкаў на вялікагрузах
Польшча часова закрые свае дарогі для вялікагрузаў агульнай масай болей за 12 тонаў. Дарогі агульнага карыстання будуць недаступныя для іх 31 кастрычніка, а затым 1, 10 і 11 лістапада.
Як адзначаюць у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі, абмежаванні не закрануць транспартныя сродкі, якія перавозяць небяспечныя грузы, хуткапсавальныя прадукты, жывёлаў. Таксама па такіх дарогах могуць праходзіць аўтобусы міжнародных маршрутаў.
Забарона звязаная з правядзеннем у Польшчы рэлігійных мерапрыемстваў, звязаных з днём памінання мёртвых (31 кастрычніка і 1 лістапада), а таксам з урачыстасцямі, якія прымеркаваныя да 100-годдзя незалежнасці Польшчы (11 лістапада).
Адзначым, што ў гэтыя чатыры дні рух будзе адмежаваны не круглыя суткі, а ў пэўныя гадзіны (паводле беларускага часу):
- 31 кастрычніка — з 19:00 да 23:00;
- 1 лістапада — з 9:00 да 23:00;
- 10 лістапада — з 19:00 да 23:00;
- 11 лістапада — з 9:00 да 23:00.
Таксама працягваецца мадэрнізацыя ў польскі’ аўтадарожных пунктах пропуску “Кузніца” (з беларускага боку “Брузгі”) і “Баброўнікі” (з беларускага боку “Бераставіца”).