Польскі прэм'ер склікаў тэрміновую нараду камітэта ўраду па бяспецы і абароне

Матэвуш Маравецкі / pap.pl
Матэвуш Маравецкі / pap.pl

15 лістапада падчас маштабнага ракетнага ўдару Расіі па Украіне дзве расійскія ракеты ўпалі на тэрыторыі Польшчы каля ўкраінскай мяжы (у Люблінскім ваяводстве). Загінулі два чалавекі. Афіцыйна гэта не пацверджана. Польскі прэм'ер Матэвуш Маравецкі склікаў тэрміновую нараду камітэта ўраду па бяспецы і абароне. Будзе абмеркавана "крызісная сітуацыя".

Агенцтва АР са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай разведцы піша, што ў Польшчы ўпалі менавіта расійскія ракеты, у выніку чаго загінулі людзі. Аднак Пентагон пакуль не можа гэта пацвердзіць. У Мінабароны РФ заявілі пра "правакацыю".

Польшча — краіна-ўдзельнік NATO. Таму рэакцыя на дзеянні Расіі будзе не толькі з боку Варшавы, але і Захаду.

Даныя аб ракетным удары пацвердзіў міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс: "Мае спачуванні польскім братам па зброі. Злачынны расійскі рэжым запускае ракеты, якія трапляюць не толькі па ўкраінскіх мірных жыхарах, але прызямліліся і на тэрыторыі NATO ў Польшчы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі