Польскі сейм не зацвердзіў Маравецкага на пасадзе прэм'ера

Дональд Туск узначаліць новы польскі ўрад

Дональд Туск узначаліць новы польскі ўрад / PAP/EPA

Сейм Польшчы на галасаванні 11 снежня не зацвердзіў прэм'ерам кандыдата ад партыі "Права і справядлівасць" Матэвуша Маравецкага. Большасць дэпутатаў прагаласавалі за вотум недаверу ўраду.

Найбліжэйшым часам новым прэм'ер-міністрам Польшчы стане лідар партыі "Грамадзянская платформа" і былы кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск. Яго партыя ўвайшла ў кааліцыю з іншымі апазіцыйнымі сіламі і атрымала большасць на парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў кастрычніку.

Права на фармаванне новага ўрады Туск павінен атрымаць ад сейма ўжо ў панядзелак. А ў аўторак дэпутаты павінны прагаласаваць за вынясенне яму вотуму даверу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі