Помнік дойліду Іаану ў Полацку паставіць мінскі скульптар

Ігар Голубеў перамог у адкрытым конкурсе на стварэнне найлепшай мадэлі помніка дойліду Іаану — аўтару Спаса-Прэабражэнскага храма Спаса-Еўфрасіньеўскага жаночага манастыра ХІІ стагоддзя ў Полацку. Агулам у конкурсе ўдзельнічалі сем сталічных скульптараў.  На мадэлі Голубева дойлід трымае царкву высока на далоні, а ягоны погляд скіраваны ў нябёсы. Перад тым, як конкурсная камісія прыняла рашэнне, у Полацкім гарвыканкаме адбылася выстава. На ёй можна было ўбачыць мадэлі ўсіх удзельнікаў конкурсу. Жыхарам горада была дадзена магчымасць прагаласаваць за найлепшы варыянт помніка. Сваё меркаванне выказалі таксама прадстаўнікі праваслаўнай царквы.

Як нагадвае сайт “Народныя навіны Віцебску”, помнік дойліду Іаану плануюць усталяваць сёлета восенню. Фінансаванне возьмуць на сябе будаўнічыя арганізацыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі