Помнік Леніну ў Мінску можа трапіць у спіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА

Магчыма, неўзабаве будуць падрыхтаваныя дакументы для ўключэння помніка Леніну на сталічнай плошчы Незалежнасці ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЭСКА.
Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Беларусі Аксана Сматрэнка.

Помнік Леніну ў складзе архітэктурнага ансамбля Дома ўрада знаходзіцца ў рэспубліканскім спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў і адносіцца да помнікаў першай катэгорыі, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі