Пошліну на выезд за мяжу Ладуцька лічыць падаткам на грамадскі транспарт

Пра гэта Мікалай Ладуцька паведаміў на прэс-канферэнцыі 11 верасня. Ён цалкам ухваліў пошліну для тых, хто едзе на закупкі за мяжу. "Мы няпроста зарабляем, нам няпроста даюцца магчымасці па стварэнні інфраструктуры горада", — перадае сайт dengi.onliner.by словы кіраўніка сталіцы.



Па яго словах, увядзенне пошлі на выезд прадыктаваны інтарэсамі большасці: "Не ўсе з'яжджаюць кудысьці… Таму гэта не з'яўляецца ўшчамленнем. Калі гэта будзе, гэта не будзе з'яўляцца ўшчамленнем мільёнаў грамадзян. А гэта будзе дадатковы падатак на грамадскі транспарт, я б так сказаў. У нас самы танны грамадскі транспарт, калі браць на ўсёй тэрыторыі ад Далёкага Усходу да Францыі…"



Сам Ладуцька ўхіліўся ад адказу на пытанне, ці ездзіць ён за мяжу на шопінг.



Нагадаем, што пра магчымасць такой пошліны некалькі дзён таму заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы завод "Мотавела". 11 верасня віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч паведаміў у каментары Еўрарадыё, што такую пошліну могуць увесці праз месяц.



Фота — dengi.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі