Поўную справаздачу па малайзійскім "Боінгу" апублікуюць у кастрычніку

Заявы наконт публікацыі напрыканцы жніўня вынікаў расследавання аб прычынах катастрофы малайзійскага "Боінга" на ўсходзе Украіны ў ліпені 2014 года не адпавядаюць рэчаіснасці.

Пра гэта, як піша censor.net.ua, заявілі ў Савеце па бяспецы Нідэрландаў, які займаецца тэхнічным расследаваннем абставінаў трагедыі.

Прадстаўніца савета Сара Ферн заявіла, што канчатковая справаздача будзе апублікаваная ў кастрычніку 2015-га.

Звесткі пра магчымую публікацыю вынікаў тэхнічнага расследавання прычын авіякатастрофы "Боінга" напрыканцы жніўня агучыў днямі віцэ-прэм'ер Украіны Генадзь Зубко.

Нагадаем, што Расія наклала вета на міжнародны трыбунал, які прапаноўвалі стварыць пры ААН.

Аналітык: “Міжнародны трыбунал па МН17 можа быць створаны іншым шляхам”

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі