Пра “агентуру КДБ”, хлусню, заробкі і NDA — эфір з Азаравым
Аляксандр Азараў / Еўрарадыё
Былы сябра ініцыятывы экс-сілавікоў ByPol Алег Талерчык агучыў шэраг прэтэнзій і абвінавачанняў у бок найперш Аляксандра Азарава. Сярод прэтэнзій — і страта даверу, і хлусня, і агучванне неправеранай інфармацыі, і шмат чаго яшчэ. У выніку ўзнікаюць падазрэнні, што ці сам Азараў працуе на лукашэнкаўскі рэжым, ці сама ініцыятыва ByPol — праект спецслужбаў.
Ці маюць падставы падазрэнні ў тым, што праца былых сілавікоў і ў прыватнасці Азарава на КДБ ці іншыя органы працягваецца і сёння? Што не так з NDA і ці сапраўды яна складалася выключна для абароны Азарава? Як агучванне неправеранай інфармацыі і ўнутраныя канфлікты ўплываюць на імідж арганізацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы былых сілавікоў, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па аднаўленні правапарадку Аляксандр Азараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.