Працягваецца разгляд справы фатографа Антона Матолькі, які падаў іск да БТ

Працягваецца разгляд справы фатографа Антона Матолькі, які падаў іск да БТ

У чацвер, 1 верасня, а 10-й гадзіне працягнуўся разгляд справы фатографа Антона Матолькі, які падаў іск да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Разбіральніцтва праводзіць Судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда Беларусі.

Як паведамляла Еўрарадыё, 17 сакавіка 2015 года Антон Матолька зрабіў некалькі здымкаў рэдкай для Беларусі з'явы ― паўночнага ззяння. Іх ён апублікаваў у сваім блогу, а пазней убачыў у адным з сюжэтаў на тэлеканале "Беларусь 1". Матолька згоды на выкарыстанне сваіх фота не даваў, таму звярнуўся ў суд па кампенсацыю ― ён патрабуе ад БТ 1 рубель. Першае судовае пасяджэнне прайшло ў пачатку ліпеня. Суддзя адправіў здымкі на экспертызу, каб высветліць, з'яўляюцца яны вынікам творчай дзейнасці, альбо не. Як вядома, закон аб аўтарскім праве, на які спасылаецца Антон Матолька, абараняе толькі прадукты, якія з'яўляюцца вынікам менавіта "творчай дзейнасці". У выніку, у пачатку жніўня эксперт, загадчык кафедры кінатэлеаператарства факультэта экранных мастацтваў Беларускай акадэміі мастацтваў, кінаааператар і кандыдат мастацтвазнаўства Андрэй Чупрынскі не прызнаў іх такімі.

Што думаюць фатографы пра экспертызу здымкаў Антона Матолькі

Працягваецца разгляд справы фатографа Антона Матолькі, які падаў іск да БТ
Фота Антона Матолькі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі