Працягваецца воднае паломніцтва з Будслава ў Вільню

19 святароў і вернікаў Будслаўскага касцёлу працягваюць паломніцтва на байдарках, якое распачалося ўчора, 23 чэрвеня, з нагоды 500-годдзя з дня нараджэння храму і манастыра Францысканцаў-Бернардынцаў у Вільні. Удзельнікі воднай пілігрымкі паўтараюць шлях будаўнічых матэрыялаў, якія сплаўлялі па рацэ на будову манастыра.

На байдарках яны праплывуць 306 км. – гэта працягласць воднага шляху з Будслава да Вільні і назад. Скончыцца пілігрымка 1 ліпеня ў Дзень Будслаўскага абразу Божай Маці, на свята вернікі прывязуць гістарычны крыж з манастыра Францысканцаў-Бернардынцаў, паведаміў тэлеканал ОНТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі