Прадпрымальніка Алеся Макаева затрымалі на рынку ў Ждановічах
Гэта адбылося пасля сходу мясцовых прадпрымальнікаў.
1 сакавіка на рынку ў Ждановічах затрымалі прадпрымальніка Алеся Макаева, перадае БелаПАН. Па словах самога прадпрымальніка, гэта адбылося пасля сходу мясцовых прадпрымальнікаў. Яны раіліся наконт далейшых дзеянняў у новых умовах.
Нагадаем, што з 1 сакавіка ў Беларусі афіцыйна забаронена гандляваць несертыфікаванай прадукцыяй лёгкай прамысловасці. Тым часам улады абяцаюць прадпрымальнікам палёгкі і запэўніваюць, што нікога штрафаваць не будуць.
У мясцовым аддзяленні міліцыі з Макаевым гутарыў асабіста начальнік УУС Цэнтральнага раёна Мінска Артур Шахлай. З Макаева ўзялі тлумачэнні з нагоды сходу, пасля чаго адпусцілі праз прыкладна 40 хвілін.
У Беларусі сёння на працу не выйшлі каля 80% ІП
У Гродне прадпрымальнікі выйшлі на працу, але не гандлявалі (фота)
Іпэшнікі са “Жданоў” масава сышлі ў адпачынкі, працуюць адзінкі (фота)
Віцебскія рынкі 1 сакавіка не працуюць (фота)
Фота — svaboda.org