Прадстаўнічая дэлегацыя Еўрасаюза прыязджае ў Беларусь
![Прадстаўнічая дэлегацыя Еўрасаюза прыязджае ў Беларусь](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/belarus_es.jpg.webp?itok=0RsjAoAk)
Прадстаўнічая дэлегацыя Еўрапейскага саюза наведае Беларусь сёння, 24 лютага. Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, яе ўзначаляць намеснік генеральнага дырэктара Еўракамісіі па палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні Катарына Мацернава і віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Ласла Баранья. У склад дэлегацыі ўвойдуць таксама прадстаўнікі генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па эканамічных і фінансавых пытаннях, пастаяннага прадстаўніцтва Еўрапейскага інвестыцыйнага банка ў Маскве і прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.
У праграме візіту — сустрэчы ў Нацбанку, у шэрагу ведамстваў, а таксама ў адміністрацыі прэзідэнта. Плануецца, што падчас гэтых перамоваў будзе разглядацца стан і перспектывы эканамічнага і фінансавага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС, а таксама магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі з еўрапейскімі і міжнароднымі фінансавымі інстытутамі.