Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША меў у Мінску "шырокае кола сустрэч"

Ён знаходзіўся ў Мінску 2-4 чэрвеня. Падчас візіту Рубін правёў "шырокае кола сустрэч", у тым ліку з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу і грамадзянскай супольнасці, а таксама са сваякамі палітзняволеных (з лідарамі апазіцыі ён сустрэцца не змог — яны бяруць удзел у канферэнцыі ў Вільні).



Як паведамляе БелаПАН, падчас сустрэч у Мінску Рубін вывучыў магчымасць далейшага ўмацавання супрацоўніцтва з Беларуссю па пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць (барацьба з гандлем людзьмі, пашырэнне дзелавых кантактаў). Разам з тым ён звярнуўся да даўніх пытанняў, якія выклікаюць заклапочанасць ЗША і тычацца неабходнасці паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратызацыі.



На сустрэчы ў МЗС Беларусі "адбыўся абмен меркаваннямі наконт перспектыў далейшага развіцця беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва". Беларускі бок адзначыў "неабходнасць адмены санкцый, якія перашкаджаюць развіццю нармальных адносінаў паміж Беларуссю і ЗША".
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі