Прадзюсара Шульмана асудзілі на шэсць гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці

У судзе Савецкага раёна Мінску 1 снежня быў абвешчаны прысуд дырэктару прадзюсарскага цэнтра "Клас-клуб ДК" Генадзю Шульману. Яго прызналі вінаватым у завалоданні маёмасцю шляхам падману ў асабліва буйных памерах. Шульмана асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
Як адзначае БелаПАН, суд апраўдаў Шульмана у такіх абвінавачанях, як хуліганства і прычыненне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу.

Суд абавязаў Шульмана кампенсаваць пяці пацярпелым больш за 485 млн рублёў. Нагадаем, што на пачатку працэсу над Шульманам у лютым 2010 года пацярпелых было 11, а сума шкоды — 640 млн рублёў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі