Прагноз надвор'я радуе: напрыканцы тыдня — да +22 градусаў

Вясна ў Беларусі

Вясна ў Беларусі / Onliner.by

Сапраўднае цяпло прыйдзе ў Беларусь у другую палову апошняга тыдня сакавіка. Калі глядзець на прагноз надвор'я, у наступныя выходныя па поўдні краіны чакаецца да +22 градусаў і нават болей.

Першая палова наступнага тыдня яшчэ будзе "раскачвацца": у панядзелак і аўторак удзень чакаецца ў сярэднім +7...+11. Таксама чакаюцца кораткачасовыя дажджы.

Але надвор'е зменіцца ў сераду, бо за яго будзе адказная вобласць высокага атмасфернага ціску. Праз гэта ападкаў амаль не будзе, а тэмпература паветра чакаецца на ўзроўні красавіка і нават траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі