Праграмы брэсцкага тэлебачання спланаваныя на год наперад
Пра гэта дырэктарка тэлерадыёкампаніі "Брэст" Ларыса Дабрадомава паведаміла ў адказе брэсцкім апазіцыянерам. Тыя прасілі даць ім эфір для абмеркавання палітычных і сацыяльных праблемаў вобласці і краіны. Зварот да кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі падпісалі кіраўнікі мясцовых філіяў Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, а таксама Свабоднага прафсаюзу Беларускага і прафсаюзу РЭП.
Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік брэсцкіх сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі, прадстаўнікі апазіцыі прапаноўвалі ладзіць круглыя сталы, абмяркоўваць грамадскае і палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічныя праблемы. Актывісты спасылаліся на правы. гарантаваныя ім беларускай Канстытуцыяй і міжнароднымі пактамі, а таксама на абвешчаную лібералізацыю і дэбюракратызацыю.
Адказ спн. Дабрадомавай здзівіў апазіцыянераў:
Маслоўскі: На жаль, мы атрымалі адказ вельмі дзіўны: што яны не з'яўляюцца ўласнікамі і што на цэлы год наперад распісаныя ўсе праграмы. І іх заказчыкамі з'яўляюцца Мінск і аблвыканкам.
Еўрарадыё пацікавілася, ці не будуць апазіцыянеры падаваць заяўку адразу на 2010 год, калі да канца гэтага года эфір распісаны.
Маслоўскі: Я думаю, што бліжэйшым часам мы звернемся да абласнога выканаўчага камітэту, ці сапраўды гэта так. І тады ў рамках планаў абласнога камітэту (калі ён з'яўляецца заказчыкам гэтых праграм), накіраваць туды такія прапановы.