Пракрамлёўскія прапагандысты палохаюць беларусаў ядзернай зброяй у Польшчы

Прапагандысцкія медыя раскрылі сакрэт польскай гуманітарнай дапамогі для Беларусі / БЕЛТА
Прапагандысцкія медыя раскрылі сакрэт польскай гуманітарнай дапамогі для Беларусі / БЕЛТА

Новы віток "польскай пагрозы" для Беларусі. Ядзерная зброя ў Польшчы. "Гвалтоўная дэмакратызацыя". Польская гуманітарная дапамога як інфармацыйны трук. Пракрамлёўскія прапагандысты, якія акапаліся ў Беларусі, зноў палохаюць беларусаў Захадам.

Гвалтоўная дэмакратызацыя

Прокремлёвские пропагандисты пугают белорусов ядерным оружием в Польше

Галоўнай мэтай НАТА традыцыйна лічыцца Расія. Вось і цяпер меркаваная перакідка ў Польшчу некалькіх тысяч амерыканскіх салдат успрымаецца ледзь не як непасрэдны акт агрэсіі. Але аўтар Rubaltic Аляксандр Насовіч лічыць, што Беларусь — нашмат больш імаверная мэта для "дэмакратычнай інтэрвенцыі" НАТА, чым Расія:

"Цяпер на Захадзе падымаецца новая антыбеларуская кампанія, да якой ужо падключыліся Польшча і Прыбалтыка. Зусім іншая карціна ўзнікае, калі лічыць аб'ектам актыўнасці НАТА не Расію, а Беларусь — бо ваенная інфраструктура Альянсу разгортваецца і пашыраецца не толькі каля расійскіх, але і каля беларускіх межаў".

На думку Насовіча, Лукашэнка зноў ператвараецца ў "апошняга дыктатара Еўропы" пасля некалькіх гадоў падладжванняў пад яго "заходніх агентаў беларускага нейтралітэту". Публіцыст прадказвае, што за некалькі месяцаў заходняя рыторыка вернецца да "дэмакратычнай інтэрвенцыі" і "гвалтоўнай дэмакратызацыі". Тэрміны гэтыя выкарыстоўваюцца для абазначэння дзеянняў НАТА і ў прыватнасці ЗША на Блізкім Усходзе.

"У гэтым кантэксце новыя танкі НАТА на беларускай мяжы вельмі нават дарэчныя", — падсумоўвае прэлюдыю Насовіч. Асноўная думка, да якой ён падводзіць чытача, — Беларусь ніхто не кране, калі яна будзе ў ваенным хаўрусе з Расіяй. У адваротным выпадку яе чакае зусім іншы лёс. Бо на заходняй мяжы пашчоўкваюць сківіцамі пераўзыходныя сілы праціўніка.

"Пад гэты сцэнар і ідзе пашырэнне ваеннай інфраструктуры НАТА каля беларускіх межаў, паралельна якому ў Мінску вядзецца майстэрская дыпламатычная работа па дэмантажы ваеннага хаўрусу Беларусі з Расіяй. Калі пастаўленая мэта будзе дасягнутая, "дэмакратычныя" танкі і бамбардзіроўшчыкі ў Польшчы і Прыбалтыцы стануцца зусім не лішнімі", — палохае ў канцы Насовіч.

Насовіч праецыруе свае і Расіі імперскія жаданні па магчымым захопе і ўтрыманні Беларусі пад сваім кантролем.

Прокремлёвские пропагандисты пугают белорусов ядерным оружием в Польше

Пастаянны аўтар праекта "САНАР2050" Яўген Валодчанка кажа, што амерыканская і польская ваеншчына рыхтуе сцэнар захопу Беларусі для наступу на Расію. Знакі ўсюды. Напрыклад, амерыканскі пасол у Польшчы Джаржэт Масбахер у сябе ў "Твітэры" намякае на перакідку ядзернай зброі з Германіі ў Польшчу — бліжэй да Расіі.

І каб "адцягнуць увагу Расіі і Беларусі ад амерыканска-польскіх інтрыг", Польшча... адправіла ў Мінск гуманітарную дапамогу для барацьбы з COVID-19!

У пачатку чэрвеня Польшча адправіла ў Беларусь фуры з медыцынскімі маскамі, апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх, лекамі, антысептыкамі, ахоўнымі халатамі і ПЛР-тэстамі. На гэтым тыдні стала вядома, што гуманітарны груз у Беларусь адпраўляе Літва. Ад чаго адцягваюць нашу ўвагу літоўцы? Чакаем здагадак Яўгена Валодчанкі!

Прокремлёвские пропагандисты пугают белорусов ядерным оружием в Польше

Польшча з ядзернай паграмухай

Наратыў пра Польшчу і ядзерную зброю з'яўляецца і на сайце ZviestkiNews. Ананімны аўтар расказвае, што Польшча ўжо некалькі гадоў спрабуе пераканаць ЗША пабудаваць новую вайсковую базу на польска-беларускай мяжы: "У нядаўна зацверджанай Польшчай "Стратэгіі нацыянальнай бяспекі" — Расія пазначаная ў якасці галоўнай пагрозы".

Ад ідэі "Форта Трампа" саюзнікі ўжо адмовіліся — яна засталася ў гісторыі Беларусі хіба што звальненнем Івана Шылы з "Белсата" праз карцінку з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудой (злева). Але трэба ж чымсьці палохаць наіўных беларусаў, праўда?

Ананімны аўтар накідваецца з крытыкай на польскую ваеншчыну і антыбеларускую рыторыку Варшавы. "Кожны год польская знешнепалітычная стратэгія становіцца ўсё больш радыкальнай і непамяркоўнай", — заяўляе ён.

Іншая трывожная навіна — патэнцыйная перадыслакацыя ядзернага ўзбраення з Германіі ў Польшчу. Праўда, "пытанне пра непасрэдную перакідку не стаіць, але гэта не значыць, што яно не актуалізуецца заўтра". Ананімны аўтар прапануе палякам загадзя ўсё ўзважыць і падумаць пра тое, што з Беларусі і Расіі можа прыляцець "атветачка".

Прывідная "польская пагроза" ўсплывае ў пракрамлёўскіх СМІ ўсё часцей. Антынатаўская рыторыка суседнічае на такіх рэсурсах з заявамі, што толькі Расія можа абараніць Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі