У дзяржСМІ істэрыка: "Як там Вільня пад тракамі танка янкі?"

Натаўскія "Абрамсы" ў Літве / U.S. ARMY
Натаўскія "Абрамсы" ў Літве / U.S. ARMY

Налета ва Усходняй Еўропе пройдуць вучэнні НАТА Defender-2020. Асноўныя дзеянні разгорнуцца ў Польшчы і балтыйскіх рэспубліках. Але беларускія дзяржаўныя СМІ ўжо зараз разгарнулі маштабнае контрнаступленне і ўдарылі па натаўцах дзясяткамі публікацый.

У аўторак, 22 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка даручае дзяржсакратару Савета бяспекі Станіславу Засю і кіраўніку Мінабароны Андрэю Раўкову распрацаваць план па рэагаванні на размяшчэнне натаўскіх вайскоўцаў побач з беларускай мяжой у Літве. А ўжо да выхадных праўладныя газеты, сайты і тэлеканалы выпускаюць сюжэт за сюжэтам пра вучэнні і тое, чаго ад іх чакаць Беларусі.

Загалоўкі адзін прыгажэйшы за другі: "Цяжкая бранятэхніка пад лунаючай ружай НАТА прыбыла ў Літву з ЗША", "Факт эскалацыі напружанасці. Як Беларусь павінна адрэагаваць на вучэнні НАТА ў Літве", "Танкі не ў горадзе", "Каму гэта НАТА?", "Навошта патрэбны "танкавы кулак" каля мяжы Беларусі?", "Лукашэнка даручыў прадумаць план рэагавання на размяшчэнне амерыканскіх танкаў у Літве каля мяжы з Беларуссю" і многія іншыя.

У госСМИ истерика: "Каково Вильне под траками танка янки?"

З-за чаго такая істэрыка? На мінулым тыдні ў Літву прыбылі каля 500 вайскоўцаў сухапутных войскаў ЗША, парадку 30 танкаў "Абрамс" і больш за 20 баявых машын пяхоты "Брэдлі". Усе яны будуць дыслакаваныя на найбліжэйшыя паўгода на палігоне каля літоўскага гарадка Пабрадзе за дзесяць кіламетраў ад беларускай мяжы. Мяркуецца, што вучэнні Defender-2020 пройдуць на тэрыторыі дзесяці еўрапейскіх краін, уключаючы Польшчу, Літву і Латвію. У манеўрах прымуць удзел вайскоўцы з 18 дзяржаў, будзе задзейнічана каля 40 тысяч вайскоўцаў. І гэта напружыла беларускія ўлады.

“Беларусь 1”

Нядзельны сюжэт "Цяжкая бранятэхніка пад лунаючай ружай НАТА прыбыла ў Літву з ЗША" на "Беларусь 1" аб прыбыцці ваеннай тэхнікі ў Літву пачынаецца словамі, поўнымі пафасу і прапагандысцкіх штампаў:

"Палотнішча сіняга колеру, а на ім ружа вятроў. Паўсотні адзінак амерыканскай тэхнікі, салдат у дзесяць разоў больш. Усё гэта новы плацдарм НАТА ў суседняй Літве. Бот войска Дзядзькі Сэма ўжо таптаў гэтыя землі ў абучэнні, але ніколі яшчэ не было такога блізкага да нас і маштабнага вучэння. Манеўры "Абаронца Еўропы" пройдуць у 2020 годзе, але наступальныя танкі для абарончых вучэнняў ужо абжываюцца за 15 кіламетраў ад беларускай мяжы".

Магчыма, на думку карэспандэнта "Беларусь 1", "наступальныя танкі" гэта тыя, што рухаюцца наперад. А абарончыя — гэта тыя, што рухаюцца назад.

У "Клубе рэдактараў" трэць праграмы абмяркоўваюць прыбыццё салдат НАТА ў Літву і будучыя вучэнні. Дырэктар прадстаўніцтва МДТРК "МІР" у Беларусі Уладзімір Пярцоў там заяўляе: "Танкі каля нашых межаў — гэта не смешна. І калі гэта не пагроза, то выклік".

У госСМИ истерика: "Каково Вильне под траками танка янки?"

АНТ

У мінулы чацвер, 24 кастрычніка, на АНТ цэлы выпуск праграмы "Маркаў. Нічога асабістага" аддаецца прыбыццю ваеннай тэхнікі і вучэнням Defender-2020. Госць праграмы праўладны палітолаг Аляксей Дзермант заяўляе, што літоўскі міністр абароны нешта недагаворвае:

"Ён спрабуе пераканаць нас перш за ўсё ў тым, што гэта не нясе пагрозы нашай бяспецы. Але гэта не так. Калі б літоўцы, запрашаючы амерыканцаў, хацелі адпрацаваць нейкія аперацыі на моры, то яны рабілі б гэта ў Клайпедзе, Паланзе, дзе заўгодна, але не ў непасрэднай блізкасці ад нашых межаў. Таму гэта заява — прапагандысцкі ўкід, работа на публіку. І гэта нас супакойваць ніяк не можа".

У нядзельным сюжэце "Вучэнні НАТА ў Літве: абарона ці наступ?" АНТ накіроўвае сваіх карэспандэнтаў у Пабрадзе — даведацца ў мясцовых жыхароў, што яны думаюць пра будучыя вучэнні. Закадравы голас нагнятае:

"У дэвізе "Мы за моцную Еўропу" лёгка чытаецца "Мы за паслухмяную Еўропу". Так, амерыканскія вайскоўцы гатовыя дапамагаць, але, як правіла, да такой падтрымкі бонусам прыкладаецца і дэстабілізацыя. Досвед многіх краін гэта пацвярджае. Тое, што з такімі дарамі трэба быць асцеражнейшым, мясцовыя жыхары адчуваюць інстынктыўна. Адзначаюць: пра дапамогу не прасілі. І неяк асуджана дадаюць: а што, маўляў, зробіш, нас жа не пытаюцца. Вось і жывём пад залпы гармат".

У госСМИ истерика: "Каково Вильне под траками танка янки?"

СТБ

У нядзелю СТБ выпускае сюжэт "Факт эскалацыі напружанасці. Як Беларусь павінна адрэагаваць на вучэнні НАТА ў Літве", дзе апытвае розных "аналітыкаў" пра магчымую пагрозу з боку НАТА. Сярод іншых прадстаўнік Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэй Чарнабай расказвае, што вучэнні з назвай "Абаронца" маюць "выключна наступальны характар — гаворка ідзе аб перакідцы вялікіх маштабных злучэнняў з амерыканскага кантынента на еўрапейскі кантынент і на разгортванне войскаў НАТА каля беларускіх межаў".

У іншым сюжэце на СТБ нагнятаюць сітуацыю: "Не выключана магчымасць, што гэты батальён не сыдзе пасля вучэнняў, а застанецца, і прыбудуць іншыя". Ваенны эксперт і доктар ваенных навук Аляксандр Паўлоўскі кажа, што такое цалкам магчыма: "Не выключана магчымасць, што гэты батальён не сыдзе пасля вучэнняў, а застанецца, і прыбудуць іншыя".

У госСМИ истерика: "Каково Вильне под траками танка янки?"

Выдавецкі дом “Беларусь Сегодня”

У "Народнай газеце" задаюцца пытаннем "Чым выклікана напружанасць на беларуска-літоўскай мяжы. Каму гэта НАТА?". І падобна, дае адказ:

"Мы з'яўляемся сведкамі нарастання супрацьстаяння паміж цэнтрамі сілы. На жаль, адбываецца практыка вяртання да палітыкі мілітарызацыі і гонкі ўзбраенняў. Ваенныя выдаткі ва ўсіх нашых суседзяў у апошнія гады растуць. Мала таго што яны большыя, чым у Беларусі, і ў грашовых адзінках, і ў працэнтах ад ВУП, у наяўнасці мілітарызацыя ўсяго рэгіёна, і гэта фон, на якім плануецца праводзіць вучэнні".

У артыкуле з загалоўкам "Навошта патрэбны "танкавы кулак" каля мяжы Беларусі?" розныя ваенныя эксперты бачаць зусім пэўную пагрозу:

"Танкі — гэта ўдарная сіла сухапутных войскаў. І яны будуць знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад нашай мяжы! Зразумела, Беларусь вымушана будзе прымаць разумныя меры ў адказ. Вядома, нельга сказаць, што гэтыя танкі нам залішне пагражаюць, але сітуацыю ў Еўрапейскім рэгіёне назваць спакойнай ужо нельга", — заяўляе адстаўны вайсковец і аўтар "Белорусской военной газеты. Во славу Родины" Ігар Чыбісаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі