Прапаганда сарамліва маўчыць: рэкордны грузаабарот у Клайпедскім порце
Порт у Клайпедзе / delfi.lt
У Клайпедскім порце (Літва) зафіксаваны рэкордны грузаабарот. Замест прагназаванага яго скарачэння на 35%, у 2022-м адбыўся яго рост на 57%, піша Delfi.
Страціўшы летась з-за санкцый беларускія калійныя ўгнаенні, Клайпедскі порт здолеў пераарыентавацца і прыцягнуць новыя грузапатокі. Цяпер стаіць задача ўтрымаць гэтыя пазіцыі ў 2023-м.
Порт быў уключаны ў дадатковыя марскія маршруты, стала дзейнічаць стоадсоткавая зніжка на танажны збор для караблёў, якія перавозяць грузы для размеркавання. У канцы мінулага года быў зафіксаваны рэкорд — перавышана адзнака ў 1 млн TEU (стандартызаваных кантэйнераў).
Беларуская дзяржаўная прапаганда прагназавала ледзь не банкруцтва Клайпедскага порта з-за адмовы транзіту праз яго калійных угнаенняў з РБ. Падобныя выказванні дапускаў і Аляксандр Лукашэнка. Цяпер жа яны сарамліва прамаўчаць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.