Прапагандысты заявілі на гомельскім тэлебачанні, што ў мамантаў былі рогі

Усім вядома, што ў мамантаў былі біўні, а не рогі

Усім вядома, што ў мамантаў былі біўні, а не рогі / pixabay.com

Прапагандысты заявілі на гомельскім тэлебачанні, што ў мамантаў былі... рогі. Дзіўная анатамічная асаблівасць мясцовых мамантаў невядомая палеантолагам ва ўсім свеце, піша homeldays.org.

У сюжэце распавядаецца пра турыстычны патэнцыял рэгіёна. Пры апісанні калекцыі школьнага музея ў Юравічах закадравы голас сказаў: "Тут знайшлі сабе месца... рогі маманта". Усім вядома, што насамрэч у іх былі біўні.

Выданне нагадала пра беларускую класічную п’есу “Хто смяецца апошнім”, у якой высмейваюцца прайдзісветы і невукі, якія пракраліся ў навуковыя і дзяржустановы. Як бачым, камедыя Кандрата Крапівы, у якой адлюстравалася таксічная атмасфера часу сталінскіх рэпрэсій, набывае актуальнасць у сённяшняй Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі