Пратэст: літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч вярнуў Мінкульту грамату

Музей будзе рэарганізаваны ў філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.



У лісце на імя міністра культуры Барыса Святлова літаратурны крытык піша, што пратэстуючы супраць гэтага рашэння, ён вяртае грамату, атрыманую сёлета "за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у папулярызацыю культуры і мастацтва Беларусі".



"Ганараваць на дзяржаўным узроўні багдановічазнаўцаў і адначасова зніжаць статус Літаратурнага музея Максіма Багдановіча — нелагічна; адзначаць на дзяржаўным узроўні 100-годдзе выдання "Вянка" і спакойна назіраць за знішчэннем выдавецтва "Логвінаў" — нелагічна", — піша міністру Ціхан Чарнякевіч.
 

Скарачэнне ў музеях: у Коласа звольняць садоўніка і рабочага
 

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі