Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі ўганараваны "Залатымі лаўрамі"

Алена Лапцёнак з "Залатымі лаўрамі" для Алеся Бяляцкага

Алена Лапцёнак з "Залатымі лаўрамі" для Алеся Бяляцкага / racyja.com

Праваабаронца, палітвязень, нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ўганараваны "Залатымі лаўрамі". Ён стаў "Асобай года" паводле журы польскай прэміі за выдатную грамадскую дзейнасць.

Узнагароду для палітзняволенага атрымала праваабаронца Алена Лапцёнак, а на ўручэнні выступіў старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, паведамляе racyja.com.

Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі за кратамі ў Беларусі з лета 2021-га. Сёлета вясной ён быў асуджаны на 10 гадоў калоніі за дапамогу рэпрэсаваным беларусам.

Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі ўганараваны "Залатымі лаўрамі"
racyja.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі