Праваабарончы цэнтр "Вясна" зноў спрабуе легалізавацца

Чарговую спробу зарэгістравацца робіць Праваабарончы цэнтр "Вясна". На гэты раз пад назвай "Наша Вясна". Устаноўчы сход грамадскага праваабарончага аб'яднання прайшоў у Мінску. На ім кіраўніком быў абраны вядомы праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Як паведамляе "Хартыя-97", заснавальнікамі "Нашай Вясны" з'яўляюцца праваабаронцы, журналісты і грамадскія дзеячы з розных рэгіёнаў краіны, што раней уваходзілі ў арганізацыю, якая ў 2003 годзе была ліквідаваная рашэннем Вярхоўнага суда. У далейшым спробы легалізаваць "Вясну" рабіліся неаднаразова, але Мінюст знаходзіў падставы, каб адмовіць у гэтым. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі