Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек

Палітвязнямі ў Беларусі прызнаны 1276 чалавек / Еўрарадыё
Палітвязнямі ў Беларусі прызнаны 1276 чалавек / Еўрарадыё

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек. У асноўным гэта людзі, якіх асудзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі ці іншых прадстаўнікоў улады. Рэальныя тэрміны ў калоніі або на "хіміі" па гэтых артыкулах, у прыватнасці, атрымалі Наталля Леановіч, Віктар Хлябец, Юрый Голік, Уладзіслаў Плюшчаў, Віктар Несцераў, Наталля Таран, Валерый Елісееў, Віталь Прадыбайлаў. Дзмітрый Рыбак і Алег Чычыкайла ўзятыя пад варту за абразу Лукашэнкі.

Яшчэ некалькі чалавек, прызнаныя палітвязнямі — Валерый Кліменчанка, Іван Янчанка і Сяргей Кірэенка — былі або ёсць фігурантамі так званай "справы Зельцэра", іх затрымалі і судзілі за каментары ў сацсетках.

Яшчэ адзін новы палітвязень — Васіль Чых. Яго асудзілі на паўтара года калоніі па артыкуле "Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь" (369-1 КК РБ).  Яшчэ двое (Кірыл Давідзюк і Андрэй Славашэвіч) узятыя пад варту ў межах справы па арт. 370 КК "Здзек з дзяржаўных сімвалаў". Нарэшце, Віталь Янчанка аказаўся ў зняволенні за збор і перадачу інфармацыі аб недахопах у працы сацаб'ектаў, а таксама за фота перамяшчэння ваеннай тэхнікі ў Гомельскай вобласці, якую перадаваў "экстрэмісцкім" каналам.

Па стане на 12 жніўня палітвязнямі ў Беларусі прызнаны 1276 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі