Праваахоўчыя органы правакуюць праваабаронцу на парушэнні

Правабаронца Леанід Свецік заявіў Еўрарадыё, што суд парушае закон у дачыненні да яго справы. 10 чэрвеня віцебскі абласны суд будзе разглядаць справу праваабаронцы Леаніда Свеціка. Яго абвінавачваюць ў распальванні міжнацыянальнай варожасці. Колькі год таму праваабаронца даваў кансультацыі шэрагу актывістаў ды культурных дзеячоў Віцебска, якія атрымалі лісты з пагрозамі ад імя незарэгістраванай прафашысцкай арганізацыі РНЕ. Калі справай занялася абласная управа КДБ, Леанід Свецік быў выкліканы да следчага спачатку ў якасці сведкі, але потым ператварыўся у абвінавачваемага. За колькі дзён да пачатку суда Леанід Свецік заявіў Еўрарадыё, што суддзя па ягонай справе дазваляе сабе правакацыйныя захады. Гэтак, Свецік, які знаходіцца пад падпіскай аб нявыездзе, хадайнічаў перад судом пра дазвол выехаць 3 чэрвеня ў Мінск. У сталіцы Свецік меў намер сустрэцца з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый, каб належным чынам арганізаваць сваю абарону у судзе. Але суддзя Урбановіч не вынесла адпаведную пастанову, а даслала спадару Свеціку ліст, у якім адзначыла, што асабіста яна не супраць ягонай паездкі у сталіцу. Леанід Свецік не выключае, што гэта зроблена свядома, каб падчас паездкі праваахоўчыя органы мелі падставу затрымаць яго і змяніць меру стрымання. Свецік: - Гэта парушэнне, таму што па ўсім хадайніцтвах суддзя павінна вынесці адпаведныя пастановы. Таму мая паездка пад пытаннем, бо суддзя выказала сваё меркаванне, але ня вынесла пастанову. Я баюся, калі я паеду, то парушу закон і мне зменяць меру прасячэння на следчы ізалятар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі