Прэм'ер-міністр Канады Трудо цікавіўся ў Ціханоўскай лёсам палітвязняў

Святлана Ціханоўская і Джасцін Трудо

Святлана Ціханоўская і Джасцін Трудо / t.me/tsikhanouskaya/

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская ў Атаве сустрэлася з прэм'ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо. Ціханоўская распавяла пра дзейнасць беларускіх дэмакратычных сіл і заклікала Канаду да больш шчыльнага супрацоўніцтва з Кабінетам. Трудо выказаў падтрымку дэмсілам і грамадзянскай супольнасці Беларусі, цікавіўся лёсам палітвязняў у нашай краіне, а таксама станам беларускіх медыя.

Як адзначае прэс-служба Святланы Ціханоўскай, падчас сустрэчы "закраналася пытанне ціску на рэжым Лукашэнкі і яго спроб зняць абмежаванні на гандаль калійнымі ўгнаеннямі". Ціханоўская акцэнтавала ўвагу канадскага прэм’ера на вытворчасці зброі і яе кампанентаў на тэрыторыі Беларусі, таму што надалей яны трапляюць у расійскую армію. 

Напярэдадні Канада пашырыла санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Прэм'ер-міністр Канады Трудо цікавіўся ў Ціханоўскай лёсам палітвязняў
t.me/tsikhanouskaya/
Прэм'ер-міністр Канады Трудо цікавіўся ў Ціханоўскай лёсам палітвязняў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі