Прэм'ер-міністр Польшчы паабяцала не закрываць тэлеканал "Белсат"

Прэм'ер-міністр Польшчы паабяцала не закрываць тэлеканал "Белсат"

Прэм'ер-міністр Польшчы Беата Шыдла паабяцала не закрываць тэлеканал "Белсат". Пра гэта напісала ў Facebook яго кіраўніца Агнешка Рамашэўска:

"Мяркую, вы будзеце задаволеныя гэтак жа, як і я, навіной, якую магу вам перадаць — спадарыня прэм'ер паабяцала мне і упаўнаважыла паінфармаваць, што існаванню Белсата нічога не пагражае. На працягу бліжэйшага месяца мы будзем разам з МЗС вырашаць фармат далейшага супрацоўніцтва".

Як вядома, у канцы 2016 года тэлеканал "Белсат" апынуўся пад пагрозай закрыцця. МЗС Польшчы агучыў планы рэарганізацыі замежнага вяшчання, істотнага скарачэння фінансавння беларускамоўнага тэлеканала. У абарону "Белсата" распачалася грамадская кампанія. Між іншым, лісты ў яго абарону накіравалі ў Варшаву нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч і першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі