Прэм'ер Румас прывітаў прадпрымальнікаў па-беларуску

Прэм'ер Румас прывітаў прадпрымальнікаў па-беларуску

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас прывітаў прадпрымальнікаў па-беларуску. У пятніцу ён паўдзельнічаў у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года". Пра што гаварыў Румас? Пра тое, што на сённяшні дзень "назіраецца істотны рост беларускага прадпрымальніцтва". І не толькі колькасна, але і якасна. Далейшае яго развіццё ўжо залежыць найперш ад прадпрымальніцкага сектара, падкрэсліў прэм'ер. Ён нагадаў, што для гэтага ствараюцца "адпаведныя ўмовы", ліквідуюцца "залішнія адміністрацыйныя бар'еры".

Румас паабяцаў, што інтарэсы бізнес-супольнасці, якая "актыўна працуе над развіццём сферы паслуг", будуць улічаны пры распрацоўцы праграмы яе развіцця да 2025 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі