Прэс-служба Лукашэнкі пакуль не пацвярджае, што будзе сустрэча з Юшчанкам
Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі пакуль не пацвярджае інфармацыю, што 6 траўня ў Гомелі адбудзецца сустрэча кіраўніка Беларусі з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам. БелаПАН нагадвае, што неафіцыйная інфармацыя пра магчымую сустрэчу за дзень да пражскага саміта з'явілася ўчора. Апошні раз Лукашэнка і Юшчанка сустракаліся 20 студзеня ў Чарнігаве. У апошнія дні ў Гомелі рамантуюцца цэнтральныя вуліцы горада.