Прэзідэнт Літвы: наша дапамога дазваляе Лукашэнку размаўляць на роўных з Пуціным

Прэзідэнт Літвы, Гітанас Наўседа / Reuters
Прэзідэнт Літвы, Гітанас Наўседа / Reuters

На думку прэзідэнта Гітанаса Наўседы, Літва стварае патрэбныя ўмовы, каб перамовы Беларусі і Расіі наконт паставак газу і нафты маглі выглядаць, як размова роўных дзяржаў, піша delfi.lt:

"Наша жаданне дыялогу, які мы рэальна пачалі, і наша жаданне дапамагчы Беларусі захаваць суверэнітэт, падаючы энергетычныя альтэрнатывы, дазваляе Лукашэнкам размаўляць як раўнацэнных партнёру з Пуціным. Калі б было інакш, то ён, не маючы альтэрнатыў, не вельмі мог бы чагосьці патрабаваць", — заявіў Наўседа.

Цяпер, лічыць прэзідэнт Літвы, канкурэнтаздольнасць Беларусі "гарантаваная штучна прыніжанымі цэнамі на энергарэсурсы. Ведаючы гэта і вельмі добра разумеючы сітуацыю, Расія карыстаецца гэтым як інструментам шантажу".

ЗША спадзяюцца пастаўляць у будучыні газ у Беларусь праз Клайпедскі тэрмінал звадкаванага прыроднага газу. Гэтыя намеры пацвердзіў на гэтым тыдні новы амбасадар ЗША ў Літве Роберт Гилкрист.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі