Прэзідэнт Польшчы: Я ўражаны адвагай беларусак і беларусаў

Прэзідэнт Польшчы: Я ўражаны адвагай беларусак і беларусаў

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адрэагаваў на прысуд шасці беларускім палітвязням, а сярод іх Сяргею Ціханоўскаму (асуджаны на 18 гадоў зняволення). "Выказваю салідарнасць з усімі палітвязнямі рэжыму Лукашэнкі —  у т[ым] л[іку] з асуджанымі сёння ў рамках паказальнага працэсу Сяргея Ціханоўскага,напісаў ён у Twitter па-беларуску. — Я ўражаны адвагай беларусак і беларусаў, барацьба якіх нагадвае нашу барацьбу з камуністычным рэжымам".

Прысуды Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу (14 гадоў), Уладзіміру Цыгановічу і Ігару Лосіку (па 15 гадоў), Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову (па 16 гадоў зняволення) асудзілі ЕС і ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі