Провады Веранікі Кругловай і маленькай Ё-Ё ў Берлін (фота)

Вераніка прыязджала ў Мінск на запіс новага альбома KRIWI, а Ё-Ё ўвязалася за мамай Сёння ў 15.30 цягнік Масква-Берлін павёз дадому голас і душу гурта KRIWI Вераніку Круглову і яе дачку -- маленькую Ё-Ё.  Прыезд Веранікі ў Мінск звязаны перш за ўсё з запісам новага альбома KRIWI, які, як азначае Вераніка, будзе вельмі лёгкім і модным. Назвы ў плыты пакуль няма, аднак неўзабаве яна з’явіцца, як, зрэшты і даты рэлізу, прэзентацыі і г.д.




Альбом пісалі на адной з мінскіх хатніх студый, а ўдзел у ім узялі музыкі, якія так ці інакш супрацоўнічаюць з KRIWI: Карэн Карапецян, Наста Хмель, Ігар Гарбачэўскі, Валерыя Валадзько, Света Круглова і іншыя. Вераніка заўсёды падкрэслівае, што KRIWI – адкрыты праект, да якога можа далучыцца кожны жадаючы, і дадае, што яна -- прыхільніца харавых спеваў.




Ё-Ё ж у першую чаргу прыехала наведаць сваіх любімых бабуль, дзядулю і ўвогуле радню. Яна добра ведае, што такое прафесійная камера, таму смела пазіруе фатографам. Нагадаем, Ё-Ё – маладая акторка, якая знаходзіцца ў ліку нямецкай дзіцячай кінаагентуры. А яшчэ яна любіць граць з Веранікай у гульню: залезці пад швэдар і зноўку нараджацца:)





Вераніку канцэртную ў хуткім часе можна будзе назіраць на Карнавале Культур 30 траўня ў Берліне. Вераніка беларуская з сям’ёй плануе наведаць Мінск у жніўні-месяцы.





Еўрарадыё збіраецца ў госці да сям’і Кругловых-Канішчэфф у чэрвені. Тады і чакайце вялікага інтэрв’ю са спявачкай у эфіры і на нашым сайце.





Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі