Пуцін: пры агульнай знешняй мяжы Беларусі і Расіі варта ўлічваць Казахстан
Беларусі і Расіі пры распрацоўцы праграмы агульнай знешняй мяжы варта ўзгадняць рашэнні з Казахстанам у межах Мытнага саюза. Пра гэта заявіў Уладзімір Пуцін 30 студзеня на пасяджэнні г.зв. "саўміна саюзнай дзяржавы", што праходзіць у Маскве ў вузкім фармаце. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі нагадаў, што ёсць даручэнне выйсці на рэалізацыю праграмы ўладкавання агульнай знешняй мяжы з 1 студзеня 2010 г., і ўрады гатовыя падаць сумесны план. Паводле слоў У.Пуціна, гэтыя пытанні трэба вырашаць не толькі ў двухбаковым фармаце.
Расійскі прэм'ер нагадаў, што цяперашняя сустрэча ўрадаў дзвюх краін праходзіць напярэдадні пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, якое адбудзецца 3 лютага ў Маскве. Таму, паводле яго слоў, на пасяджэнні Саўміна неабходна разгледзець "пытанні па будаўніцтве Саюзнай дзяржавы, абмеркаваць наяўныя праблемы, найбліжэйшыя перспектывы, правесці аналіз таго, што зроблена раней, каб як належыць падрыхтавацца да дзяржсавета".
БелаПАН.