Пуцін заявіў, што Расія не збіраецца ні на каго нападаць

Пуцін заявіў, што Расія не збіраецца ні на каго нападаць

Міфічнымі і нерэалістычнымі назваў Уладзімір Пуцін заявы аб расійскай ваеннай пагрозе. Ён запэўніў, што Расія не збіраецца ні на каго нападаць.

З такімі заявамі кіраўнік Расіі выступіў на пленарным пасяджэнні міжнароднага дыскусійнага клуба "Валдай" у Сочы. "Вядома, вельмі прыемна, часам і выгадна выдаваць сябе за абаронцаў цывілізацыі ад нейкіх новых варвараў. Аднак справа ў тым, што Расія ні на каго нападаць не збіраецца", — цытуе Бі-Бі-Сі словы Пуціна.

Ён адзначыў, што не атрымоўваецца запусціць палітычны працэс і спыніць кровапраліццё ў Сірыі. Па словах Пуціна, пасля доўгіх перамоваў здавалася, што склаўся адзіны фронт барацьбы з тэрарызмам, але ў выніку ўсё развалілася. "Не спрацавалі і нашы асабістыя дамоўленасці з прэзідэнтам Злучаных Штатаў", — патлумачыў расійскі кіраўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі