Пяць беларусаў атрымалі ліцэнзіі для Алімпіяды-2024

Алімпіяда

Алімпіяда / pexels.com

Пяць беларусаў і шэсць расіян атрымалі ліцэнзіі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы. Пра гэта паведамляецца ў абноўленым рэлізе Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).

Вядома, што ліцэнзіі атрымалі Ванэса Каладзінская (жаночая барацьба), Абубакар Аслаханаў (грэка-рымская барацьба), Анастасія Шкурдай (плаванне), Яўген Залаты (веславанне).

8 снежня МАК дазволіў беларускім і расійскім спартоўцам удзельнічаць у Алімпіядзе ў нейтральным статусе.

Праўда, першапачаткова ў прэс-рэлізе была памылка: там гаварылася, што допуск атрымалі восем расіян і тры беларусы.

Алімпіяда ў Парыжы пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года.

Санкцыі супраць спартоўцаў з Расіі і Беларусі былі ўведзеныя пасля пачатку шырокамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. Пры гэтым выкарыстоўвалася і тэрыторыя Беларусі.

Ва Украіне не пагаджаюцца з рашэннем МАК дапусціць беларускіх і расійскіх спартоўцаў да ўдзелу ў Алімпіядзе — нават у нейтральным статусе. У Мінску таксама выказалі незадавальненне рашэннем МАК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі