П’янага кіроўцу-ліхача лавілі даішнікі дзвюх краінаў

П’янага кіроўцу-ліхача лавілі даішнікі дзвюх краінаў

П’янага кіроўцу-ліхача лавілі даішнікі з дзвюх краінаў — парушальніка заўважылі на трасе ў Гомельскай вобласці, а затым, калі ён трапіў на тэрыторыю Расіі, за ім пагналіся дарожныя інспектары з Бранскай вобласці.

Як перадае БЕЛТА, інцыдэнт адбыўся ў ноч на 30 студзеня. Кіроўца аўтамабіля Ford Mondeo з расійскімі нумарамі на вялікай хуткасці рухаўся па трасе Кобрын — Гомель — мяжа Расіі. Ён ствараў аварыйна небяспечныя сітуацыі і пагрозу для іншых удзельнікаў руху. За ім пагналіся гомельскія даішнікі і нават стралялі па колах з табельнай зброі, аднак спыніць машыну не здолелі.

Інспектары перадалі інфармацыю расійскім калегам, і калі машына трапіла на тэрыторыю Бранскай вобласці, парушальніка затрымалі тамтэйшыя праваахоўнікі. Кіроўца не справіўся з кіраваннем і з’ехаў з трасы ў кювет, пасля чаго быў затрыманы. Разам з ім у салоне было двое пасажыраў 26 і 27 год, таксама расіян.

Цяпер ліхач будзе прыцягнуты да адказнасці паводле чатырох адміністратыўных артыкулаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі