Пыльчанка, які бараніў Бабарыка і Калеснікаву, пазбаўлены ліцэнзіі адваката

Аляксандр Пыльчанка / Народная воля, Павел Кричко
Аляксандр Пыльчанка / Народная воля, Павел Кричко

Дзеянне ліцэнзіі адваката Аляксандра Пыльчанкі, які абараняе Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву, спынена з 16 кастрычніка, паведамляе tut.by

Раней, 15 кастрычніка Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі на пасяджэнні рэкамендавала пазбавіць ліцэнзіі Аляксандра Пыльчанкі.

Ліцэнзія адваката дзейнічала да атрымання Пыльчанка пісьмовага рашэння камісіі. Па заяве Мінюста, Аляксандр Пыльчанка "дапусціў у СМІ некампетэнтныя каментары і фактычна заклікаў да супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку да "блакаванні і раззбраення воінскіх падраздзяленняў".

Акрамя Аляксандра Пыльчанкі, камісія пры Мінюсце разглядала пытанне аб пазбаўленне ліцэнзіі адваката Юліі Леванчук. А Міхаіла Кірылюка, адваката баскетбалісткі Алены Леўчанка, могуць выключыць з адвакатуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі