Рада ТБМ патрабуе вярнуць дзяржаўную беларускую мову на экраны БТ

18 студзеня рада грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) прыняла заяву "Аб вяртанні дзяржаўнай беларускай мовы на экраны БТ". Дакумент адрасаваны кіраўніцтву Савета міністраў і Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі. У заяве адзначаецца, што ў апошнія гады беларуская мова выцесненая з усіх тэлеканалаў БТ, у краіне адсутнічае дзяржаўнае тэлебачанне на роднай мове. У дакуменце гэта расцэньваецца як дыскрымінацыя беларусаў па мове, што з'яўляецца несумнеўным парушэннем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Як станоўчыя прыклады ў абароне мовы рада ТБМ згадвае Расію і Казахстан. У Расіі ў ліпені 2008 года прынята ўрадавая пастанова аб абароне і пашырэнні сферы ўжывання рускай мовы. У Казахстане руская мова мае афіцыйны статут, аднак тэлебачанне ў гэтай краіне прадугледжвае вяшчанне на дзяржаўнай казахскай мове не меней за палову эфірнага часу на кожным канале.

Рада ТБМ лічыць, што беларуская мова павінна гучаць у перадачах дзяржаўнага тэлебачання і займаць не меней за палову эфірнага часу.

Разам з тым аўтары заявы прапаноўваюць распрацаваць закон аб абароне і пашырэнні сферы ўжывання беларускай мовы, каб прыняць яго да ўступлення ў сілу новых арфаграфічных правіл (верасень 2010 года).  

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі