Рада ТБМ заснавала літаратурна-мастацкі часопіс "Верасень"
18 студзеня рада грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) заснавала рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову і літаратурна-мастацкі часопіс "Верасень". Ініцыятарам стварэння новага часопіса стаў паэт і грамадскі дзеяч Станіслаў Суднік. На яго думку, патрэба ў літаратурна-мастацкім выданні выкліканая найперш тым, што творы шмат якіх вядомых сучасных беларускіх празаікаў і паэтаў выключаныя з праграм беларускіх агульнаадукацыйных устаноў.
У часопісе "Верасень", па словах Судніка, мяркуецца публікаваць творы класікаў беларускага прыгожага пісьменства, а таксама найбольш актуальныя сучасныя творы нацыянальнай прозы, паэзіі і драматургіі, якія маюць важнае значэнне для выхавання падрастаючага пакалення.
Дырэктарам рэдакцыйна-выдавецкай установы і галоўным рэдактарам часопіса стала журналіст Кацярына Маркоўская.
БелаПАН