Раніцай на Сонцы адбылася чарговая магутная ўспышка

Рэнтгенаўская ўспышка атрымала вышэйшы клас магутнасці Х. Яна адбылася ў нядзелю ў 8.14 паводле беларускага часу.



Як інфармуе РІА "Новости", крыніцай ўспышкі была актыўная група плямаў, якая размешчаная блізка да цэнтра сонечнага дыску. Менавіта там адбылася магутная ўспышка раніцай 8 лістапада.


У абодвух выпадках гэта былі "хуткія" ўспышкі, якія звычайна не выклікаюць магутных геамагнітных бураў. Часам выкід сонечнай плазмы прыводзіць да таго, што на Зямлі адбываюцца магнітныя буры, якія ўплываюць не толькі на тэхніку, але і на чалавека, яго самаадчуванне.

Некалькі магутных успышак на Сонцы адбыліся ў кастрычніку.

NASA: Магнітнае поле Сонца неўзабаве "перавернецца"
 



Фота — NASA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі