Расія абураная тым, што прынц Чарльз параўнаў Пуціна з Гітлерам

Як паведамляла Еўрарадыё, прынц Чарльз падчас свайго візіту ў Канаду параўнаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Адольфам Гітлерам. Адбылося гэта ў прыватнай размове, калі прынц каментаваў палітыку Расіі ў дачыненні да Украіны і анэксію Крыма.



У прэс-службе прынца Чарльза журналістам адмовіліся каментаваць прыватную размову Яго Высокасці. Ад каментароў таксама адмовіліся прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран і яго намеснік Нік Клег, адзначае ВВС.



Аднак расійская амбасада ўсё ж хоча атрымаць афіцыйныя тлумачэнні ў сувязі з рэмаркамі прынца.



Напярэдадні карэспандэнты ВВС звязаліся з прэс-сакратаром расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова. Па яго словах, Пуцін "не будзе зараз каментаваць" выказванні прынца Чарльза. Дарэчы, расійская прэса адрэагавала на фразу Чарльза маўчаннем.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі