Расія працягвае палохаць амерыканцамі ва ўкраінскай форме ў Данецку

Ёсць надзея, што ў бліжэйшыя гадзіны будынак Данецкай абласной дзяржадміністрацыі будзе вызвалены без праліцця крыві. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Украіны Віталь Ярома. Перамовы аб здачы зброі ўчора працягваліся ўвесь дзень.
 

У выпадку, калі перамовы праваляцца і прарасійскія актывісты застануцца ў будынку, можа быць выкарыстаны сілавы варыянт яго вызвалення. Расійскія СМІ палохаюць атрадамі, якія былі перакінутыя Кіевам ў Данецк.



РІА "Новости" паведамляе са спасылкай на аднаго з лідараў сепаратыстаў, што ў аэрапорце Данецка ўчора размясціліся каля 100 байцоў Нацыянальнай гвардыі Украіны. Таксама ў горад, нібыта, прыехалі каля 100 чалавек з "Правага сектару" і столькі ж прафесіяналаў "прыватнай амерыканскай вайсковай фірмы, якая працуе па кантракце". Пра амерыканскі атрад, апрануты ў форму МУС Украіны, расійскія СМІ паведамлялі і раней, але ЗША абверглі яго прысутнасць ва Украіне.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі