Расія выбрала сімвал чэмпіянату свету па футболе-2018 — Воўк Забівака
Афіцыйным талісманам чэмпіянату свету па футболе 2018 года, які пройдзе ў Расіі, стане Воўк Забівака. Гэты сімвал для будучага мундыялю выбралі шляхам агульнарасійскага галасавання. Вынікі галасавання падвялі ў ноч на суботу ў праграме “Вечаровы Ургант” на Першым расійскім тэлеканале.
Воўк перамог іншых прэтэндэнтаў на званне талісмана ЧС — Ката і Амурскага Тыгра.
Чэмпіянат свету па футболе пройдзе ў Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года. Гульні адбудуцца ў 11 гарадах, перадаюць расійскія СМІ.