Расія выганяе чатырох брытанскіх дыпламатаў

Расія выганяе чатырох брытанскіх дыпламатаў. Гэта будзе адказам на аналагічныя ранейшыя дзеянні брытанскіх уладаў. Абодва крокі — вынікі справы Аляксандра Літвіненкі, якога, на думку брытанскага следства, праўдападобна, забіў расійскі бізнэсовец і спецслужбовец Андрэй Лугавы. Крэмль адмовіў брытанскім уладам у экстрадыцыі падазраванага.

Масква таксама абвясціла, што апошнія крокі брытанскіх уладаў робяць немагчымым супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам. Расійскія чыноўнікі не будуць уязжаць у Брытанію, а брытанскім чыноўнікам не будуць выдавацца візы ў Расію.

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла, што Масква абавязаная выдаць Лугавога: “На брытанскай зямлі здзейснілі страшнае злачынства, і Вялікая Брытанія мае права знайсці злачынцаў і паставіць іх перад судом”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі